РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паэт
Дзе з турмою, дзе з тугою –
празь няроўны шлях.
Ад пад’ёмаў і адбояў
сэрца у рубцах.
 
Той налева, той направа –
сыцейша б куцьця.
А паэт шукае праўды
за цану жыцьця.
 
I для твараў, і для маскаў
дарам шчодрых жмень
ён гатоў асыпаць ласкай
свой апошні дзень...
 
У цярпеньні, бы ў прадоньне
кінуты, ідзе.
У натруджаных далонях –
сэрца для людзей.
 
Зводзіць дзень канцы з канцамі...
Б’е яму ў дакор
клоун-месяц бубянцамі
бесканечных зор...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.