РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Над маёй галавой праляцяць самалёты,
недзе ў далях да зор праплывуць караблі.
I застыне арол на халодных высотах.
Толькі я застануся на роднай зямлі.
 
Пераплыць акіяны надзея слабая.
А пражыць на зямлі яшчэ меней надзей.
З год дзяцінства маіх вецер казачкі бае,
і становіцца сэрцу ад іх маладзей.
 
У траву па калені сыходжу з асфальту,
як калісь над Ваўпянкай лугамі брыду...
Толькі жаль – да радзімай, да бацькавай хаты
ні за ноч, ні за век я, бадай, не дайду.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.