РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Даражэнькія, блізкія, родныя –
боль адзіны, супольны лёс!
Звоняць ў сэрцы званы Велікодныя:
Уваскрос! Уваскрос! Уваскрос!
 
I ў дакор рэчаіснасьці шэрай,
што панура прад намі ляжыць,
поўніць грудзі нязломная вера:
Будзем жыць!
Будзем жыць!
Будзем жыць!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.