РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Лёс мой пакутны і век мой даўгі.
Сьвечка жыцьця дагарае удома.
Здаецца, яшчэ ўсё зьвіняць ланцугі
на тонкіх руках, як і некалі ў Комі...
 
Я не крыўдую, мой Край дарагі,
са сталі стварыў ты мяне, не з саломы.
Здаецца, яшчэ усё звіняць ланцугі
на тонкіх рукох, як і некалі ў Комі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.