РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дзень у сумётах сініх дагарае.
З чужых дарог
вярнуся я, матуля дарагая,
на наш парог.
Я прынясу з сабою паўвядзерца
жывой тугі,
я прынясу каханьня ў шчырым сэрцы –
па берагі.
Засьцеле чыстым кужалем дарогу
бялюткі сьнег.
Мне дапаможа месячык двухрогі
знайсьці твой сьлед.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.