РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Песьняў хочаце шчырых...
Чую ўсюды: «буркуй».
Не, разьбілася ліра
у мароз аб кірку.
Струны ў холадзе лютым
нацягнулі на дрот,
стаў на душу падкуты
канваіравы бот.
Злыдзень роднага сына
адарваў ад грудзей.
I пагасла лучынай
мая вера ў людзей.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.