РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Фіранкі
На вакне маім фіранкі
не ў квяцісты ўзор.
Белыя, як сьцены хаты,
яны вытканыя ў краты,
ў роўны перабор.
 
На сьвітаньні шэра ў хаце,
за вакном відней.
Я прачнуся і заплачу –
зноў спрасоньня краты бачу
на маім вакне.
 
Згінуць хмары.
Боль па твары
ручайком цячэ...
Ах вы, людзі,
хто ж такія
ды навокны тчэ...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.