РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Блудны сын
Асьцярожна, мілы браце,
сэрцам закранай –
набалелы, быццам рана,
беларускі Край!
 
Ці ня чуў ты сьлёзаў, жалю,
як служыў камусь,
што у путы закавалі
нашу Беларусь?
 
З шчырай ласкай, мілы браце,
помач ёй нясі.
Яна ж – родна твая маці,
а ты – блудны сын!
 
Не уціх ёй боль бязьмежны,
не прыкрыў рызман
па ўсім целе яшчэ сьвежых,
незажытых ран.
 
Калі з болю пахісьнецца,
шчыра ёй парадзь,
ахвяруй ёй душу, сэрца
памажы устаць.
 
Калі ж будзеш з сваёй працы
ёй прыносіць дань
і з памылак спавядацца, –
на калені стань.
 
Столькі сумнае нядолі,
столькі горкіх сьлёз,
столькі крыўдаў, столькі болю
знаў адзін Хрыстос.
 
1943
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.