РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кліч Пагоні
Вы песьняў цікавейшых хочаце, ірдзівых,
Дзе – не уняць красы і не заглыбіць дна;
вы новых хочаце мастацкіх пераліваў
якіх людскому сэрцу не абняць.
 
Ня дам вам іх. Ня ўмею болей слухаць,
іх водгульле лавіць з туманаў забыцьця
ды зьліцца зь ім ў паднеб’і творчым духам
ня ўмею больш, бо прада мною сьцяг.
 
Здаецца мне – па аксамітных гонях
ля беламурых мест у тумане,
празь пену хмар ляціць стралой Пагоня,
а мужны рыцар кліча і мяне.
 
Лепш голаў буйную за волю нам пакласьці,
чым гордую душу ў няволі загубіць.
Каб засьмяялася нам заўтра шчасьце,
Радзіму сёньня выйшлі бараніць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.