РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Лёт намечаны сэрцам, накрэсьлены словам,
не шляхамі пакоры, а сьцежкай багоў.
Калі падымацца – дык з марамі ўровень.
Калі ападаць – дык на землі дзядоў.
 
Калі гаманіць – дык ня разам з грачамі.
Калі расьпіваць – дык ня воду, а мёд.
Сеяць любоў, браць жыцьцё без адчаю,
а голаў злажыць – дык злажыць за народ.
 
Адна толькі праўда: зямля і Радзіма.
Адна толькі вера: ў высокі палёт.
Адна толькі Маці – што нас нарадзіла,
інакшай ня знае, ня хоча наш род!
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.