РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сытасьць, сытасьць – жывёлаў мэта.
Спраў ніякіх – пад’еў і ў хлеў.
А на сьвеце ёсьць крылы ветру,
устрывожаны гоман дрэў,
 
чар зімовы і вецер весьні,
месяц, быццам срэбны лямеш,
а ў народа такія песьні,
што паслухаеш – не засьнеш...
 
Боль і крыўда і поруч – радасьць.
Шлях надзейны ў вачах мігціць.
Ёсьць на сьвеце такая праўда,
для якое ўсё ж варта жыць!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.