РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Памёр паэт сягоньня ціхай ноччу –
з вачэй народа сьлёзы паплывуць.
А халуі вось паміраць ня хочуць,
а халуі свой век другі жывуць.
 
Згарае той, каму агонь даступны,
і ўвысь ляціць, хто прэч адкінуў страх.
Той не згарыць, хто поўзае на пупе
і ліжа бот, ён у жыцьці ўжо – прах.
 
Хто гне хрыбет, хто поўзае – той сьлізкі,
не папаўзе за ім дастойны брат,
адкіне ён, як гадзіну, падлізу,
а на падлізаў родны край багат...
 
Паэты мруць, а плодзяцца такія,
якім вачэй да сонца не падняць,
што між братоў – сьляпыя і глухія,
ім толькі бот скрываўлены лізаць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.