РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Пасадзіла дрэўца на чужым загоне,
каб яно квітнела, каб яно расло.
А самую ў буру пад цяжкія стогны
супраць белай сьмерці доляй панясло.
 
Паміраць ад болю не давала сэрца,
ў цяжкія хвіліны цешыла яно,
што квітнее недзе дарагое дрэўца
зь цёплаю вясною, з сонцам заадно.
 
Хай расьце магутна і няхай красуе,
налівае гольле сокамі зямлі –
марыла у путах у пургу ліхую
маці, ад якое сына узялі...
 
Жаль – ня ў кожным дрэве высьпявае сіла,
і ня ўсе малітвы выслухае Бог.
Адшукалі дрэўца, корань атруцілі,
і дубок у неба ўжо расьці ня змог.
 
Толькі вецер з гора прыпаў да зарніцаў,
вербы яго ў полі ўцешыць не маглі...
Не адной магілай вораг ганарыцца,
не адным дубочкам, вырваным зь зямлі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.