 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Кахаць – я цябе не кахаю. Ці ж можна кахаць ланцугі? Калі аб табе запытаюць, скажу, што ты муж неблагі... Маўчы і жыві, як жывецца, сьвятога ў душы не кранай. За зьдзекі – пагарда даецца, за мукі – праклёнаў чакай. Мне сёньня жыцьця не адужаць, збалелае сэрца дрыжыць. Мне цяжка назваць цябе мужам, як цяжка ў дні гэтыя жыць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|