РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
О, акупанты, жах народных мук!
Мы ў сябе – пчолы, вы заўсёды – трутні.
З крывавых вашых і праклятых рук
і Божы хлеб становіцца атрутны.
 
О, акупанты, зь цемры вы і зла,
вы ў нашых сьлёзах, у крыві па вушы,
бяз праўды розум, сэрцы безь цяпла,
без дабрыні шакалавыя душы!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.