РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Доля кідала мною, як мячыкам,
доля біла ў мяне, як у мяч.
Была доля суровай мачыхай
у жыцьці маім без удач.
 
Калі даў нам лёс ярмо ў спадчыну,
і скідаў яго мой народ,
ці ж магла тады жыць іначай я –
без удараў і без турбот?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.