РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Згінаючыся лёгенька пад вёдрамі,
з каромыслам цераз плячо,
задуманае, на слаўцо ня шчодрае,
бяжыць дзяўчо.
 
Ці знойдзецца ў жыцьці дзяцюк да пары ёй?
З адценьнем волі тварык малады.
I толькі вочы два блакітных зарывы
ўзялі з глыбінь крынічнае вады.
 
Жыцьцёвы шлях на лёгкасьць не разьлічаны.
Цяжэй ісьці з адным пустым вядром.
Яе зямля, яе вада крынічная,
яе вясёлка і вясьняны гром!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.