РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Адзьвінела калосьсе,
плача вецер з нуды.
Бессаромніца-восень
распранае сады.
 
Лісьце кружыцца моўчкі,
павучок на гальлі.
Сьпелых яблыкаў шчочкі
чырваняць на зямлі.
 
Халадно і няўтульна
птушанятам малым.
Было лета матуляй,
восень – мачыхай ім.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.