РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хрыстос васкрос, і сьвет прачнуўся
лісьцём на гольлечку бяроз,
ударыў звон па Беларусі:
Хрыстос васкрос! Хрыстос васкрос!
 
Хрыстос васкрос з крыві і болю,
каб сьветач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацьця, і для нас.
 
I будзем верыць мы ў кайданах,
узьняўшы сэрцы угару,
што так, як Бог укрыжаваны,
васкросьне й наша Беларусь!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.