РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вецер сарваў з дрэў апошняе лісьце
восені кінуў на разьвітаньне.
Хмары панурыя, нібы ў калысцы,
гойдаюць ацішэлае раньне.
 
Хутка надыдуць сьнягі і завеі,
сэрцы, аднак, не баяцца і сьцюжаў.
Хутка пад сонцам Край зазелянее,
стане сумёт – прыдарожнаю лужай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.