РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Купала, ты зь цемры нас вёў да сьвятла,
над доляй народнаю плакаў,
я сёньня табе пакланіцца прыйшла,
схіліць сваю голаў з падзякай.
 
Я змалку прывыкла дастойна ісьці,
ды ўсё ж не заплачу з табою.
Мне – іншая доля ў нялёгкім жыцьці,
Купала каханы, я – з бою!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.