РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дзесь пад дрэвамі поўначчу цёмнай
заблукаў неспакойны мой дух.
Там вятрыскі на сто верацёнаў
незабыўныя казкі прадуць.
 
Ліпы гольлі ўзьнялі аж да хмараў,
зелянеюць старыя дубы.
Па іх коўзалі громаў удары,
ім маланкі палілі чубы.
 
Засталіся стаяць, як стаялі,
гояць раны ў зялёным гальлі.
Буры ўсе і навалы стрывалі
і растуць, і шумяць на зямлі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.