 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калі кране нас злосны лёс суровай лапай і дыктаваць нам схоча хтось законы малпаў, сьвятлом біць трэба ў хмару цьмы, стрымоўваць ката, трэ’ памятаць, што людзі мы, наш век – дваццаты! Як быццам выбеглі зь лясоў шаленцы-малпы, і што ім скарбы ўсіх часоў? Ім трэба скальпы! Б’е жудасьць зь іх вачэй тупых, страшны малюнак. Ня сіла розум супраць іх, страх – не ратунак. У пашаноце ў іх кулак – зь бясьсільным біцца. Жаль – той, хто людскасьцю прасяк, крыві баіцца. I шчэрыць малпа злую пасьць, разьдзьмула храпы... Не, нельга сёньня нам упасьць да ўзроўню малпаў! Трэ’ выйсьці з малпай твар у твар, браць зло за рогі і біць ударам на удар – да перамогі!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|