РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
О, родны кут, зямелька мілых прадзедаў!
Зь цяжкіх дарог я да цябе прыйшла.
Застаўся тут мой кужаль недапрадзены
табе ў падарак, родная зямля.
 
Чым падарыць з далоні небагатае?
Твой гонар бараніць якім мячом?
Ці песьнямі абвіць, як маладая свата
прыгожым ручніком цераз плячо?
 
Каханьне верай сэрца ахапіла.
То для цябе я засталася жыць,
каб зноўку для цябе з астатняй сілы
апошніх песьняў на клубкі навіць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.