 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Жыта, жыта – мора палавое, хвалі срэбныя палі пакрылі. Вецер не дае табе спакою, да калосьсяў прыпадае крыльлем. Гоніць, гоніць хвалі да дубровы аж пад сіні небакрай бліскучы. А на грыве – кіпень васільковы, а на межах – чабарок пахучы. Вёска ў сонцы там, ля небакраю. Да высокіх дрэў прыпалі хаты. А пад сьцены вецер падганяе хвалі жыта – акіян нязжаты.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|