РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Брату
Шлях да мэты цярністы, даўгі.
Покуль выкрашам зь цемры сьвітаньне,
на пергамэнце долі, мой брат дарагі,
лёс напіша нам знак разьвітаньня.
 
Шлях сустрэчы чужыя вятры замялі,
шчодра ліўні сьлязамі абмылі.
Мулка праху твайму у далёкай зямлі,
хоць у братняй, прасторнай магіле.
 
Столькі год, як цябе разам з намі няма,
я ж у сьмерць тваю сэрцам ня веру,
паглядаю на шлях ад відна да цямна
і чакаю цябе на вячэру.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.