РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня трактарам грымучым і нячулым,
што распароў зямлю, як цаліну,
слоў лемяшом загон я закранула,
зярнятаў жменю кінула ў ральлю.
 
Мяне ня будзе – заруняцца ўсходы,
да сьветлых дзён унукі дажывуць.
Мы зжалі боль, а волю і свабоду
на родных нівах хай яны пажнуць!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.