РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хрыстос за людзей свае мукі прыняў –
расьпяцьцем суровым і сьмерцю.
Ён храмы ня з камня пад неба ўздымаў,
узносіў іх велічна ў сэрцах.
 
Стаім ля сьвятыняў зачыненых брам,
ды ўсюды ёсьць праўды крыніца.
Дзе чуецца Божае слова – там Храм,
там Богу належыць маліцца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.