РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Закружылася лісьце –
восень зноў у жыцьці.
Хвалям Нёмнавым плысьці,
гонкім соснам расьці.
 
А уборам вясьняным
раскалыханых дрэў
ападаць палымяна
пад жалейкавы сьпеў.
 
Журавам адлятаці,
спачываць паплавам,
асыпацца зярняці,
дзьмуць працяжна вятрам.
 
Віцца нітцы з кудзелі
з той, апошняй ў сяле,
што ў бабусі ўцалела
ды прадзецца далей.
 
Песьні роднай і звонкай,
што злажылі вякі,
ў доўгі вечар ня моўкнуць
па-над плёсам ракі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.