Зямля мая, ты – кніга непрачытана, дар велічны скарынаўскіх радкоў. Сялянка мудрая і працавітая ў кароне з руж і сініх васількоў. Душа мая крынічная, сунічная, бярэзінка кужэльная ў гаі, азёрная, пушчанская, пшанічная, дзе зубр раве і звоняць салаўі. Апаясана сінімі палотнамі сваіх празорых быстрагонных рэк, узьнятая з пабоішча гаротнага, зямля мая – мой цудатворны лек!
|
|