 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зноў мароз, узьнялася мяцеліца, лютаваць прадаўжае зіма. Мілы дружа, мне ўсё ня верыцца, што са мною цябе няма. Дома сьвечкі даўно пагашаны, і магілкі пад сьнегам сьпяць. Дык няўжо і мяне, няшчасную, пад канвоем будуць хаваць? Ад удзячнасьці беларускае вартаваць будуць нас дваіх. Пад аховаю сэрцы з вуснамі – не зьляцела каб слоўца зь іх! Як зь зямелькі дзядоў і прадзедаў ты сыходзіў, мой гаспадар, нават сонца цябе пагладзіла, цалавала твой мёртвы твар. Мы ня ў роспачы, а з надзеямі ў веліч праўды з табой жылі. I таму сьціхлі буры з завеямі, калі з хаты цябе нясьлі. Не сумеліся толькі ворагі, больш люцейшыя за зьвяроў – злыдні, мучылі цяжка хворага, запалохвалі дактароў. Пахаваць нас і з хатаў вынесьці не удасца ім без пары. З мукаў нашых родзяцца й вырастуць беларускія змагары! З хмараў выгляне сонца яснае, па балоце праляжа гаць. Не, ня будуць мяне, няшчаснае пад канвоем чужым хаваць!
1980
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|