Жыве спакойна вол пад тым ярмом сваім, Намуляў карак. Мазолі, скрозь мазолі! Падкінуць сена жмут – яму й таго даволі. І лёс мізэрны свой не назаве благім. Цярпліва зносіць ён нявыгады жыцьця: Няхай яго часамі злаюць ліха, Хай сьвішча страшны біч, – пакорліва і ціха Ідзе разораю. Кіруе ім дзіця. Жыві ж спакойна, вол, хадзі ў сваім ярме, Цягай плугі і лій свой пот на пана, Хаця ня ведаеш, якая рэч пашана. Нашто яна табе? Сьляпому добра ў цьме, Лягчэй ісьці яму дарогаю жабрачай... A ты – жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!
1917
|
|