 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Камень – валун чырвоны, Цёплы, зацяты, чуйны – Слухае крык вароны... – Камень, паўстань! – крычу я. Спудзiлiся вароны. Ветры валун паднялi. Сонцам безабаронным Камень паўстаў зь зямлi. Крохкiх маланак блiцы, Ляскат i трэск перуна Падаюць у навальнiцы. Чырвань гарыць валуна. Як на вiльготнай глебе, Камень стаiць у небе.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|