 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Варушыцца, крэкчучы, цемра. Цярушыцца шолах i шэпт. Бязьмерным зрабiлася цела І страцiла пошукi мэт. Навобмацак слухаю сьцены, Іх стогны ў бязьмежнай iмжы. Зьявiлiся хiсткiя ценi, Кранулi за крылы душы Пытаньнем: – Ты хто? І што страцiў? Чаму не крычыш, а маўчыш? Першай зьявiлася мацi, Кiнула ў цемру крыж – Бурыцца цемра маны... Грукнула сэрца сьцяны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|