 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Давай ня будзем гаварыць Нi добрага i нi благога, Каб не пазбавiцца сьвятога, Давай маўчаць i доўга жыць. А наша слова не згарыць Памiж руiнамi старога. На плiтах новага парога Яго нiкому не скарыць. Калi перамаўчым зацьменьне, За дымна-папяловым днём Надыдзе зорнае iмгненьне. Здарожаных мы памянём За рысай лепшага iсьненьня, А здраднiка мы праклянём.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|