 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Наша сустрэча не за гарамi. Не за лясамi твой пачастунак. Не за палямi мой пацалунак. Наша пяшчота не за марамi. Хоць i паблытаны словы вятрамi, Хоць i, забыўшыся на паратунак, Панi Маркота кратае струны Стомленай арфы ў колiшнiм храме. Сумная поўня нам спачувае – Вузкiя сьцежкi асьвечвае ўпотай, Хоць i хмурына поўню хавае. Абавязкова горыч самоты Мы да сустрэчы ператрываем, Хоць i навокал стогнуць балоты.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|