Ой, спаліце, перуны, Майго Янку, бо дурны! Назаляе толькі мне, А каб сватацца, дык не! Я казала, дый ня раз: Прысылай сватоў да нас; Татка добры, ён аддасьць, У пасаг – цялушку дасьць. А той Янка, той благі, Ўсё сьмяецца – «гі-гі-гі!» Да таго ж часамі кпіць: «Ну, чаго табе карціць?» Ой, праліцеся, дажджы, А ты, Яначка, пажджы: Учыню табе бяду, За нікога не пайду!
|
|