 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зачапiлася хмара за комiны над хлебазаводам. На рамбазе зьвiнела, заходзiлася цыркулярка. Уздымаўся да неба драўляна-бурштынавы водар. За касiлкаю сыпала трэск электрычная зварка. Закусiўшы губу, вартаўнiк пэцкаў плот салiдолам, Праклiнаючы ў думках лядачых чарцей-падшыванцаў. На яго не зьвяртала увагi сярэдняя школа, Адпусьцiўшы дадому маленькiя крылы цыратавых ранцаў. Пад дажджом, разгружаючы моўчкi машыну з прычэпам, Мужыкi пад паветку складалi мяхi з угнаеньнем. Учарнелае лiсьце спрачалася з ботамi шэптам. Пахла вулiца хлебам i восеньню да ачмурэньня.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|