Божа, забяры маё жыцьцё, Выратуй зьнямелую Айчыну, Выратуй ахвяры i злачынцаў... Божа, забяры маё жыцьцё. Ты адзiны вольны i вялiкi, Ганарлiвым адпусьцi грахi. Веру – да цябе вядуць шляхi. Ты адзiны вольны i вялiкi. Я слабы, з атручанай душой, Брудны гад, скалечаны, нiкчэмны... Веру ў розум сьветлы i надземны. Я слабы, з атручанай душой. Божа, забяры маё жыцьцё. Іншага ня маю, каб адзьдзячыць. Ну хiба што гэтым цiхiм плачам. Божа, забяры маё жыцьцё.
|
|