 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Даволі смуткаваць Над тым, што стала тленам. Навучымся кахаць Высока і сумленна. Не безь любові дзень, Сьвятло не без прычыны. Прыгонніцы надзей – Дзяўчаткі і жанчыны. На хісткай цішыні Спадманнага настрою Ты ўглыб агню зірні У прыцемках спакою. Даверу не паруш, Хай мроіцца салодка. Вядзі на сувязь душ, Крутая паваротка!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|