 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Плакаў стары Вайнэмайнэн. Каціліся частыя сьлёзы Кроплямі ўзорыстых пацерак, золатам зерняў ячменных. Падалі сьлёзы на бераг высокі шырокага мора, Зь берагу ў воды бліскучыя, з водаў – у нёмарач твані. І не знайшлося нікога, хто змог-бы дастаць тыя сьлёзы, Тыя агністыя зоры з прадонных і цёмных глыбінаў. Толькі здалела дастаць іх адзіная сіняя качка, – Сьлёзы былі ўжо інакшымі – пэрламі дзіўнымі зьзялі. Колькі праліта сьлязінкаў маім шматгаротным народам! Самы вялікшы мудрэц палічыць іх ня змог-бы ніколі. Пэўна, няма тэй мясьцінкі, якая-б тых сьлёзаў ня знала, – Рэчкі свае іх забралі і моры чужыя схавалі. Іх я на нітку радкоў наніжу, паўстаўляю у словы – Пэрламі будуць яны і паэзіі лепшым набыткам. Кажны агеньчык іх зьзяньня і пэрлінкі кажнай багацьце – Шчасьце і гора маіх – і сясьцёр, і братоў аднакроўных.
5.IX.1943.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|