РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Голас з акцэнтам
Маўчаць невыносныя сьцены.
Далёка за поўнач ня сплю.
Твой голас з магічным акцэнтам
Скрозь горкую ростань лаўлю.
 
Лятунак, сяйво, даварога
Ці выраю спозьнены клін?
Дык дзякуй, служанка-дарога,
За крохкую радасьць хвілін!
 
Па каліўцу ласкі, па промню
Ляціць у вакно сьветлыня.
Забудуся, але запомню
Дыханьне шчасьлівага дня.
 
Вясковы, сталічны, трагічны,
Імя сваё, век, назаві!
О, гэты сьвітанак магічны
З акцэнтам шчымлівай любві...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.