 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ваўкалакі цёмна ноччу З дамавін выходзяць I лятаюць скрозь па сьвеце, – Сабе жэр знаходзяць: Дзе старое ці малое Сьпіць у сьне глыбокім, Ваўкалака падсьцігае Ненасытным вокам. Не пачуеш, як узьляжа На грудзях навала, Не пачуеш, як ён з сэрца Высьсе кроў памалу. Галасіста ж па сьвітаньню Засьпяваюць пеўні – Ваўкалака адлятае Неахвотна гнеўны. Па старонцы роднай здаўна Ваўкалакі ходзяць, Але ж пеўні не сьпяваюць, Слонка не ўзыходзіць!..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|