Сэрца болей не сьмяецца, Сэрца плача жаласьліва. Ці дасьць Бог, ці давядзецца Быці там, дзе наша Ніва? Думкі, праца – ўсё далёка! Песьні, казкі ў пазабыцьцю... Прад сабой я толькі вока Бачу страшнага нябыцьця. Волі, думак, шчасьця, сьмеху Дайце мне! Хоць пакажыце!.. Але не... Мне на пацеху – Вока страшнага нябыцьця. Я б узяў матыку ў рукі, Карчаваў бы, чысьціў поле, Але – там... Я тут бязрукі, Я бясьсільны... Я бяз волі. Сэрца плача, і я плачу; Плачу з сэрцам галасьліва. Дзе ты, дзе ты, краю родны? Край далёкі, маці-Ніва?
|
|