Ветрэ, ветрэ вольны, Стой, зрабі паслугу! Буду спосаб меці, Адзьдзякую другу. Зьлётай, лёгкі, борзда Ў край, адкуль я родам, – Бацьку, матку ўбачыш, Мілую заходам; Ўбачыш гэнам, ворле, Ў краю тым – старонцэ: Брат мой беларусін Гібее бяз слонца. Ім усім паклонам Нізкім ты: скланіся, Хай жывуць, красуюць... А потым вярніся. Гэтта скажаш, браце, Мне, што там убачыў. Буду спосаб меці, Паглядзіш, адзьдзячу!
|
|