Хто сказаў: «I я з народам», Хто зь ім поплеч стаў, як з братам, Хто пайшоў зь ім роўным ходам К роўным зыскам, к роўным стратам, - З тым і я. Няхай жа ліча, Будзе трэба – хай пакліча. Хто ж сказаў, а потым здрадзіў, Хто пайшоў, а потым кінуў, Хто ў душы сумленьне згладзіў, Ў кім апошні сорам згінуў, – Хай дрыжыць. У дзень прысуду, Ў страшны дзень, я сьведчыць буду!
|
|