М. В. Сэрца, спаць хачу я, спаць! Заўтра рана ўстаць мне, ўстаць. Вочы сьлепіць сон мне, сон, Ў вуха шэпча ён мне, ён: – Не журыся, палажыся, адпачні, Мардаваньне, сумаваньне адгані. – Заўтра зрана, сьвет ня сьвет, Выйдзеш з хаты з гэтай, з гэтт, Стаць на працу мусіш, стаць, Здаць прыгоны мусіш, здаць. Не мардуйся, не крапуйся, адпачні, Думаваньне, сумаваньне адгані! Рыбка, спаць хачу я, спаць!
|
|