У гэту ноч мне няўмоч – Няма сілы чакаць і маліцца... Каб я ўмеў, каб я сьмеў Узьляцець, паляцець ці разьбіцца! Як сакол, як арол, Я падняўся б высока страшэньне, Я б узяў, я б украў І сабе і усім адпушчэньне. Калі ж не, калі б мне Адпушчэньня на небе ня далі, Я б маліў, я б прасіў, Каб і крыльлі мае паламалі. І тады, наўсягды Папрашчаўшыся б зь небам, зямлёю, З гарыні, з вышыні Паляцеў бы за сьмерцю сваёю. Але ж не, то ня мне От такая вялікая доля: Узьляцець-паляцець Ці упасьці разьбітым на попе. Не пры нас сьвяты час Вызваленьня людскога настане, Мо’ празь век чалавек Да вялікага жыцьця устане. Безь бяды, без жуды Будзе жыць-панаваць, весяліцца; А для нас – цяжкі час – I чакаць, і цярпець, і маліцца...
|
|