Пойдзем, каханачка, двое У лес у густы, Ціхі, бо скончыў сваё панаваньне; Жоўкне, галее, мураўка ў ім вяне, Чарнеюць кусты. Пойдзем, галубка, пад дубам Прысядзем, мая. Гэнам убачым лістоў ападаньне, Шэлест іх сумны пачуем, шаптаньне I звоны руч’я. Будзем адны мы на сьвеце З табою, адны Тыя, што прыйдзем у часе скананьня Беднаму лесу сказаць на жагнаньне: – Да новай вясны!
|
|