РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Пісьмянкоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Славянскі матыў
Ні сініц, ні жорава,
Толькі чорна ворыва.
Ды вісіць над ворывам
Крык сівога ворана.
      Пад яго крылом
      Пакаці шаром.
      Толькі стог-шалом
      Пад яго крылом.
      I куды ні кінь –
      Толькі сінь ды стынь.
      Ні адной душы –
      Толькі скавышы.
      Скавышы – нажы,
      Скавышы – нажы.
Ні сініц, ні жорава,
Толькі чорна ворыва.
Ні сяброў, ні ворагаў,
Толькі чорна ворыва.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.